- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў Беларусі павінны прайсці не пазней за 25 верасня. Пачатак выбарчай кампаніі выпадае на чэрвень. Часу яшчэ быццам дастаткова, але актыўнасць бакоў, як уладнага, так і апазіцыйнага, у абмеркаванні фармату выбараў надзіва высокая. З чаго б гэта? Падстаў хвалявацца для ўладнай вертыкалі за свой сцэнар правядзення выбараў і іх вынікі быццам бы не праглядаецца. Схема — адпрацаваная, заканадаўчая база — падагнаная, кадры — вышкаленыя, камісіі — статысты, ЦВК — без прэтэнзій на самастойную ролю. Палітычнае поле зачышчана.