- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У аўторак, 31 студзеня, з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна на волю выйшаў кіраўнік зарэгістраванага ва Украіне Праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву», былы следчы пракуратуры, воін-афганец, сустаршыня аргкамітэту па стварэнню Руху ветэранаў баявых дзеянняў «Абаронцы Айчыны» Алег Волчак. Праваабаронца правёў за кратамі чацвёра сутак. Алега Волчака затрымалі 27 студзеня проста на вуліцы. Перад гэтым праваабаронца быў на пошце, адкуль адпраўляў газету «Народная воля» астравецкаму праваабаронцу Івану Круку. Алега Волчака адвезлі ў Цэнтральны РУУС сталіцы, дзе на яго склалі пратакол аб «дробным хуліганстве» (артыкул 17.1 Кодэкса аб адміністратыўных правапарушэннях). Паводле міліцыянтаў, праваабаронца нібыта брыдкасловіў наўпрост на вуліцы ды размахваў рукамі. Пытанне, на каго гучна лаяўся матам юрыст, пазней засталося без адказу