- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Калі развітваліся з 2010 годам, было горка за няспраўджаныя спадзяванні і страшна за будучыню. Провады 2011-га — як пераправа праз бурлівую раку: пасля мусіць быць лягчэй. Напрыканцы 2012-га становіцца зразумела, што ўсё — і адмоўнае, і пазітыўнае — у Беларусі яшчэ наперадзе. Пачыналі гэты год на хвалі эмоцый ад раптоўнага эканамічнага абвалу. І, хаця эксперты канстатуюць, што насельніцтва Беларусі збяднела (чытайце больш падрабязна на стар. 4), напрыканцы снежня стала вядома, што ў сярэднім па краіне атрымалася вярнуць заробкі на ўзровень канца 2010 года. Так, міністр працы і сацыяльнай абароны Беларусі Марыяна Шчоткіна на днях заявіла, што ў рэспубліцы па выніках года сярэдняя заработная плата дасягне вызначанага Лукашэнкам узроўню ў 500 долараў у эквіваленце.