- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ідэі ад вышэйшага кіраўніцтва ў галіне кадравай палітыкі ўражваюць свежасцю ды арыгінальнасцю: пра прыгоннае права ўжо забыліся, ды і каштоўнасць партбілета ведаюць далёка не ўсе. Таму, кіруючыся прынцыпам, што новае — гэта добра забытае старое, беларускі кіраўнік раздае настаўленні, якія прымушаюць нас хаця б прыгадаць ужо пройдзены досвед. Спачатку была агучана забарона звальняцца работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрну «Беллеспаперпрам» да канца іх мадэрнізацыі. А 10 снежня на сустрэчы з першым сакратаром Цэнтральнага камітэта ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Ігарам Бузоўскім Аляксандр Лукашэнка заявіў, што членскі білет гэтай праўладнай грамадскай арганізацыі ёсць пропускам для службы ў сілавых структурах. Калі быць лаяльным, то да рэшты.