- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вышэйшыя беларускія ўлады не стамляюцца здзіўляць разнастайнымі перламі ў выглядзе ўказаў, распараджэнняў, дэкрэтаў, загадаў ды іншых актаў. Тое, што выдаў нядаўна ў Барысаве кіраўнік дзяржавы, выклікае, мякка кажучы, здзіўленне. Аляксандр Лукашэнка, які наведаў Адкрытае акцыянернае таварыства «Барысаўдрэў», запатрабаваў з 1 снежня ўвесці забарону на звальненні супрацоўнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў канцэрну «Беллеспаперпрам» да канца іх мадэрнізацыі. Правадыр нават загадаў тэрмінова падрыхтаваць праект адпаведнага дакумента. «Падрыхтуйце дэкрэт. Да завяршэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка, — у звыклай катэгарычнай форме заявіў Лукашэнка. — Не адпусцілі — павінен працаваць. За парушэнне — на прымусовыя работы».