- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Плошча–2010 — менавіта пад такой назвай драматычныя падзеі на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010 года ўжо ўвайшлі ў гісторыю. Але не адбалелі, не забыліся, не сцішыліся. Яны застаюцца жывой, пульсуючай з’явай сучаснасці, якая ўплывае на стан грамадства, на лёсы людзей і лёс краіны. Вобраз Плошчы–2010 у трактоўцы афіцыйных структур — спроба перавароту. Вобраз Плошчы–2010 ва ўспрыняцці беларускай грамадскасці — спроба мірнага выхаду з таталітарнага тупіку, у якім Беларусь затрымалася на лішніх 20 гадоў. На Плошчы–2010 сышліся ў адзіным парыве беларускі адраджэнскі рух да незалежнасці, дэмакратычныя памкненні грамадства да свабоды і сацыяльныя жаданні насельніцтва.