- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ні для каго не сакрэт, што праваабаронцы разам з незалежнымі журналістамі ёсць сапраўднай косткай у горле беларускіх уладаў. Усімі праўдамі і няпраўдамі чыноўніцтва самага рознага кшталту спрабуе нейтралізаваць іх дзейнасць. Прычым пад уладны молах трапляюць як асобныя людзі, так і цэлыя арганізацыі. 26 лістапада судовыя выканаўцы прыйшлі апячатваць офіс Праваабарончага цэнтру «Вясна», дзе праваабаронцы адпрацавалі дванаццаць гадоў. Офіс канфіскаваны ў адпаведнасці з рашэннем суда, які адбыўся 24 лістапада 2011 года над кіраўніком арганізацыі Алесем Бяляцкім.