- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З выдачай Расіі топменеджара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера «калійная вайна» не скончылася. Але афіцыйная ўлада Беларусі робіць выгляд, што выдатна працуе і без «Уралкалія». У панядзелак кіраўнік Беларускай калійнай кампаніі (БКК) Канстанцін Дзедук заявіў: «Зараз мы набіраем абароты. У кастрычніку БКК выканала запланаваныя аб’ёмы пастаўкі і рэалізавала больш за 400 тысяч тон калійных угнаенняў, што перавышае аб’ёмы продажу прадукцыі ААТ «Беларуськалій» у 2012 годзе. Гэта значыць, па аб’ёмах кастрычніка 2013-ы год лепшы, чым кастрычнік 2012-га, калі праца вялася разам з расійскімі партнёрамі».