- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У хуткім часе беларускае войска чакае чарговае «ператрахванне». Прынамсі, пра гэта папярэдзіў Лукашэнка. Беларуская армія можа гэтага не вытрымаць. І наўрад ці гэта вытрымае беларускі бюджэт. Наведваючы 61-ю знішчальную авіябазу Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, кіраўнік дзяржавы пракантраляваў падрыхтоўку дзяжурных самалётаў да вылету. Але пры гэтым, як звычайна, абмеркаваў і папутныя пытанні. Абмяркоўвалася, напрыклад, колькаснае аснашчэнне беларускай арміі: колькі, зыходзячы з сучасных умоў, павінна быць сістэм СПА, бронетэхнікі, самалётаў, верталётаў. «Сёння мы вызначаліся, колькі павінна быць ваенных гарадкоў (сёння іх каля 250), колькі павінна быць такіх баз, як гэтая. Мы ў палявых умовах паспрабавалі кінуць погляд на нашу армію, і якой яна павінна быць заўтра, які кошт пытання», — паведаміў Лукашэнка