- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Колькі ўжо разоў Аляксандр Рыгоравіч кляўся і бажыўся паціснуць руку апошняму прадпрымальніку! Як толькі іх ні душылі: і падаткамі, і арэндай, і праверкамі, і сертыфікатамі, і ліцэнзаваннем… Зразумела, прадпрымальнікі ўжо даўно не чакаюць ад беларускай улады нічога добрага. Зараз прадпрымальнікам нанеслі чарговы ўдар у спіну. Нагадаем, тэхрэгламент Мытнага саюза, згодна з якім тавары лёгкай прамысловасці мусяць праходзіць абавязковую сертыфікацыю, павінен быў уступіць у дзеянне з 1 чэрвеня гэтага года. Але прадпрымальнікі справядліва наракалі на тое, што працэдура сертыфікацыі вельмі дарагая і грувасткая. Да таго ж, чамусьці праходзіць яе ў Беларусі павінны менавіта прадпрымальнікі, а не вытворцы прадукцыі, у якіх прадпрымальнікі закупаюцца. І плаціць за гэтую сертыфікацыю павінен таксама прадпрымальнік.