- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палітычная кампанія ва Украіне — 28 кастрычніка абіралі дэпутатаў парламента — абяцае працягвацца ў традыцыйным для гэтай дзяржавы рэчышчы: скандалы, інтрыгі, сенсацыі... Разам з тым сацыялагічныя даследаванні і агульная атмасфера ў краіне паказваюць, што людзі зняверыліся як ва ўладзе, так і ў апазіцыі (тым больш, што яны паспелі памяняцца за кароткі час месцамі) і шукаюць сабе трэцюю, альтэрнатыўную, сілу. У адрозненне ад Беларусі, ва Украіне галасы лічаць павольна. Так, толькі на трэці дзень было апрацавана 98,01% пратаколаў. Паводле інфармацыі Цэнтрвыбаркама Украіны, у Вярхоўную Раду Украіны патрапяць прадстаўнікі наступных палітычных сілаў: за кіруючую Партыю рэгіёнаў прагаласавалі 30,23% выбаршчыкаў, за ВА «Бацькаўшчына» — 25,37%, за партыю «УДАР» Віталя Клічко — 13,86%, за Камуністычную партыю Украіны — 13,26%, за УА «Свабода» — 10,35%.