- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Людзі, датычныя да вайсковай справы, аптымізму кіраўніка дзяржавы аб супервойску не падтрымліваюць. З заходняга ад Беларусі боку (а менавіта Захад Лукашэнку палохае) — тэхналагічна моцнае NATO. Супрацьпаставіць гэтай сіле можна толькі сучасныя сродкі СПА, авіяцыі, радыёэлектроннай галіны. Узровень беларускага рэгулярнага войска — дэмбелі не будуць спрачацца — сягае ў бок шырокай паркава-гаспадарчай дзейнасці і страявой падрыхтоўкі. Тэрытарыяльная абарона тым больш рызыкуе выглядаць на манер партызанкі. Да таго ж было б цікава ведаць, ад каго канкрэтна рыхтуецца бараніцца Беларусь. Не выключана, што вайсковыя патугі — метад пераключыць увагу з сацыяльных праблем на глабальныя. Але такі паварот пакуль выглядае як падкоп пад сябе. Падзеі бягучага года і без таго ўшчэнт разбілі вобраз мірнай квітнеючай Беларусі, для замацавання эфекту засталося толькі накачаць мужчынскае насельніцтва думкамі аб вайсковым супраціве.