- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На ветразях 12 умоў. На ветразях 12 умоў, сфармуляваных Еўрасаюзам, паімчыцца Беларусь да свабодных і справядлівых выбараў. Спачатку мясцовых, а потым і прэзідэнцкіх. Тое, пра што так доўга марыла апазіцыя, урэшце мае адбыцца. Па абяцанню кіраўніка дзяржавы А. Лукашэнкі. Менавіта так можна зразумець яго заявы на нарадзе, прысвечанай удасканаленню выбарчага заканадаўства, што адбылася 10 лістапада пры ўдзеле старшыні Цэнтрвыбаркаму Лідзіі Ярмошынай. Алергіі на гэтыя ўмовы, якіх 12 ці 15, высвятляецца, няма. Ужо бліжэйшым часам іх, аказваецца, можна спакойна прыняць. Ну і, вядома ж, выбары “павінны быць сумленнымі, справядлівымі і адкрытымі”. Калі выпусціць з-пад увагі кантэкст і сыходзіць з літары гэтых заяваў, то іх можна ўспрыняць як старт на сапраўдную дэмакратызацыю палітычнай сістэмы Беларусі. Бо 12 умоў — гэта не што іншае, як пералік менавіта дэмакратычных рэформ, першая з якіх якраз і патрабуе забяспечыць свабодныя і справядлівыя выбары. З чаго, уласна кажучы, і пачынаецца дэмакратыя.