- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Еўропа вырашыла, што з Беларуссю нічога не зробіш. Маштабная зверка гадзіннікаў напярэдадні саміта Усходняга партнёрства ў Вільні паказала, што ў Беларусі і Еўропы ўсё яшчэ розныя часавыя паясы. Прычым, і ў наўпроставым, і ў пераносным сэнсах. Найперш, шмат вэрхалу нарабіў візіт у Беларусь двух еўрапейскіх дыпламатаў: напрыканцы мінулага тыдня да нас завіталі дырэктара па палітычных пытаннях МЗС Польшчы і МЗС Швецыі Яраслаў Браткевіч і Торб’ёрн Сульстрэм. Відавочна, што гэты візіт быў у межах падрыхтоўкі да таго самага саміта УП. Але варта зазначыць узровень такога кантакту. Калі па ўсіх астатніх краінах — удзельніцах УП ездзяць міністры замежных спраў Польшчы і Швецыі Радаслаў Сікорскі і Карл Більдт, то «мінскі візіт» ажыццявіўся нават не на ўзроўні намеснікаў замежных справаў: прыехалі дырэктары палітычных пытаннях.