- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Са студзеня 2013 года частка дробных бізнэсоўцаў, магчыма, будзе вымушаная згарнуць сваю дзейнасць. Прычыны — у новым тэхрэгламенце, прынятым Камісіяй Мытнага саюза. 1 студзеня 2013 года павінен уступіць у сілу тэхнічны рэгламент Мытнага саюза «Аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці». У адпаведнасці з рашэннем Камісіі Мытнага саюза, прадугледжваецца ўвядзенне забароны на рэалізацыю на тэрыторыі Мытнага саюза прадукцыі лёгкай прамысловасці без пацверджання яе адпаведнасці патрабаванням тэхрэгламенту і маркіроўкі адзіным знакам абароту прадукцыі на рынку дзяржаў-сябраў Мытнага саюза. Для пацвярджэння адпаведнасці патрабаванням бяспекі мяркуецца ўкараненне ў Беларусі працэдур «ідэнтыфікацыі і сертыфікацыі» (у тым ліку правядзенне выпрабаванняў) адпаведнай прадукцыі лёгкай прамысловасці.