- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пакуль усе, хто цікавіцца навінамі, больш сочыць за Украінай, чым за беларускімі падзеямі. Канешне, у параўнанні з тым, як імкліва разгортваецца сітуацыя ў Кіеве, у нас, нібыта, «нічога не адбываецца». Але ж такая стагнацыя можа прывесці да вельмі непажаданых наступстваў. На мінулым тыдні былі зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы для вылучэння кандыдатаў у дэпутаты. Тэарэтычна, з моманту рэгістрацыі такой групы можна пачынаць ставіць пікеты, збіраць подпісы за вылучэнне, і ўвогуле пачынаць актыўную працу з людзьмі.