- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Савет ЕС па замежных справах пашырае крытэры абмежавальных мер у дачыненні да беларускіх асоб і арганізацый. Афіцыйны Мінск стаў у выразную пазіцыю супрацьпастаўлення — ціск на палітвязняў павялічваецца, рэжым ідзе на канфрантацыю нават у выпадках, калі без страты гонару можна было зрабіць міратворчы крок. «Савет абмяняўся меркаваннямі наконт сітуацыі ў Беларусі. Ён прыняў рашэнне пашырыць крытэры прымянення абмежавальных мер у дачыненні да фізічных і юрыдычных асобаў. Гэта дае магчымасць вызначаць у далейшым тых, хто адказны за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека ці падаўленне грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, ці тых, хто падтрымлівае рэжым Лукашэнкі ці атрымлівае ад яго выгоды», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні Савета ЕС.