- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусі вельмі патрэбныя грошы. Здаецца, нарэшце іх вырашылі пашукаць у сябе. Прынамсі, Нацыянальны банк Беларусі прыняў знешне радыкальны план рэформаў эканомікі, скіраваны на скарачэнне выдаткаў. На паперы адмыслоўцы Нацбанка гатовыя змірыцца з замаруджваннем росту ВУП і перайсці да жорсткай эканоміі. Але наўрад ці гэтыя мары і разлікі спраўдзяцца. План прадугледжвае некалькі незвычайных жорсткіх крокаў. Найперш, гэта скарачэнне крэдытавання беларускай эканомікі. Да канца года прадпрыемствы мусяць атрымліваць не больш за 30 трыльёнаў рублёў у месяц (1% прыросту патрабаванняў банкаў да эканомікі ў месяц), а за ўвесь наступны год прырост патрабаванняў банкаў павінен скласці не больш чым 52 трыльёны рублёў. То бок, беларускія прадпрыемствы атрымаюць менш крэдытаў, чым ім хацелася б.