- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аптымістычны настрой першага паўгоддзя, маўляў, Беларусь пераступіла крызіс, дрэйфуе ў бок панічных пошукаў новых крыніц стабільнасці. Стаўку плануецца рабіць на экспарт, хаця прыбытковы пункт скандальных разбавіцеляў Расія прыкрыла, і гэта адразу ж адчувальна адбілася на паказчыках знешняга гандлю. Прыкрытая лавачка з бяспошлінным экспартам нафтапрадуктаў прымушае кіраўніка Беларусі публічна выступаць адвакатам самога сябе. У інтэрв’ю тэлерадыёкампаніі «Мір» Аляксандр Лукашэнка спачатку апеляваў да руплівасці беларусаў, якія заслужылі невялічкі бонус ад суседніх дзяржаў. «Мы іх (беларускія НПЗ — аўт.) давялі да розуму, мы ўклалі ў гэтыя НПЗ і працягваем укладваць грошы, і глыбіня перапрацоўкі ўжо вышэй, чым на любым іншым заводзе ў Расіі. А гэта таксама грошы. Але калі яны такія дрэнныя, чаму тады ўсе расійскія кампаніі, той ж «Лукойл», гатовыя купіць гэтыя прадпрыемствы? Мы гатовыя пакет акцый прадаць, а можа быць і завод цалкам, калі нам дадуць нармальную цану. Пакуль па цане мы не дамовіліся, — распавядаў Лукашэнка