- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праз два тыдні — 15 кастрычніка — міністры замежных спраў дзяржаў ЕС разгледзяць пытанне аб санкцыях у дачыненні да Беларусі. У заходнім кірунку цяпер з боку Беларусі назіраюцца спробы залагоджвання. І гэта ва ўмовах, калі Захад не прызнаў нашы вераснёўскія выбары ў парламент адпаведнымі міжнародным стандартам. На волю выйшлі віцебскі актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргей Каваленка і анархіст Павел Сырамалотаў. Фігуры, скажам так, не ключавыя ў беларуска-еўрапейскім гандлі, тым не менш свабода кожнага чалавека бясцэнная. Для ўпартага ў сваіх мантрах пра правы чалавека Захаду ёсць яшчэ 12 чалавек, якія, паводле крытэраў праваабаронцаў, знаходзяцца ў катэгорыі палітвязняў. Але нельга сказаць, што крок з вызваленнем двух чалавек зможа істотна паўплываць на рашэнне ЕС 15 кастрычніка, тым больш на тле яшчэ свежай інфармацыі пра парламенцкія выбары ў Беларусі.