- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Масавая акцыя пратэсту, якую планавалі на восень, Народны сход, прадэманстравала апатыю, страх грамадства і старыя граблі апазіцыі — раз’яднанасць і немагчымасць супрацьстаяць дзяржаўнай сістэме. А дзяржаўная сістэма стаіць на моцных гліняных нагах калоса, і выглядае на тое, што гатовая сысці ў «нязнанку» ў спадзеве перачакаць смутны час. Суд Маскоўскага раёна Мінска 12 кастрычніка прыгаварыў удзельніка падзей 19 снежня 2010 года ў беларускай сталіцы Святаслава Барановіча да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Такое рашэнне ў сераду прыняла суддзя Алена Рудніцкая. Тое, што адбываецца ў Беларусі, не дае сумаваць ні журналістам, ні шaраговым грамадзянам. Не паспелі прагучаць заявы галоўнага палітыка краіны пра заклапочанасць падзеннем амерыканскай ды еўрапейскай грашовых адзінак, як долар і еўра ўзляцелі на нязведаныя раней вышыні. А тым часам улады хочуць спагнаць з апазіцыйнай партыі грошы за быццам бы пашкоджаны офіс.