- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На мінулым тыдні ў рознічным гандлі былі заўважаны кілбасы коштам больш за 100 тысяч рублёў за кілаграм. Далей няма куды? Не. Група жыхароў Магілёва звярнулася да прэм’ерміністра Беларусі Міхаіла Мясніковіча з патрабаваннем знізіць усе цэны на 20%. Ліст, пад якім падпісаліся больш як 100 чалавек, адпраўлены кіраўніку ўрада 3 кастрычніка. Аляксандр Лукашэнка працягвае, «кіруючыся прынцыпамі гуманнасці», вызваляць палітвязняў. На свабоду выйшаў экс-кандыдат у прэзідэнты Дзмітрый Ус. За кратамі застаюцца некалькі асобаў, у тым ліку ключавых у палітычным жыцці краіны. Іх вызваленне адцягваецца ў часе і адначасова абстаўляецца застрашваючым антуражам. Калі экс-кандыдату ў прэзідэнты Андрэю Саннікаву нават дазволілі сустрэцца на спатканні з жонкаю, то старшыня «Маладога Фронту» — моладзевай арганізацыі, зарэгістраванай у Чэхіі, — апошнія дзевяць месяцаў зняволення параўноўвае з катаргаю. Асабліва адзначылася кіраўніцтва горацкай калоніі, дзе Дашкевіч утрымліваўся. Дашкевiч меў шматлікія скаргі на нестатутнае абыходжанне з ім у турме, якое можна трактаваць як катаванні.