- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Куды рухаецца Беларусь? Толькі не на Захад. Хто лічыць так, заўважыў у размове з расійскімі журналістамі А. Лукашэнка, той «апошні ідыёт». Але ж і не на Усход, бо як інакш разумець тую плынь беспрэцэдэнтна моцных эпітэтаў і вызначэнняў, якія ён абрынаў потым на адрас расійскага кіраўніцтва. Падобна на тое, што за гэтай супярэчнасцю, як і за шэрагам іншых, якіх багата можна знайсці ў трохгадзінных адказах кіраўніка беларускай дзяржавы на выключна лаяльныя пытанні расійскіх сімпатызантаў, хаваецца той факт, што ён сам ужо не валодае адказам на гэта пытанне. Страціў свае ўласныя, яшчэ ўчора непахісна-цвёрдыя арыенціры. І ўжо не цалкам фарміруе сітуацыю, а вымушана рэагуе на ўсё новыя выклікі.