- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні саміту «Усходняга партнёрства» Радаслаў Сікорскі — міністр замежных спраў Польшчы, якая цяпер старшынствуе ў Еўрасаюзе, — у чарговы раз заявіў, што ЕС працягвае настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх беларускіх палітвязняў. Афіцыйнаму Мінску для ўдзелу ў саміце было зробленае выключэнне. Радаслаў Сікорскі падчас сус- трэчы з журналістамі ў Варшаве падкрэсліў, што на чарговым саміце «Усходняга партнёрства» (УП), які праходзіць 29–30 верасня, афіцыйнаму Мінску зроблена выключэнне. «Яму як бы дадзены адмысловы статус», — растлумачыў Сікорскі. Ён таксама нагадаў, што санкцыі ў дачыненні да Беларусі з боку ЕС былі ўведзеныя пасля падзей 19 снежня 2010 года. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы Ежы Памяноўскі падкрэсліў: «ЕС не праводзіць таемныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам». Ён адмовіўся ад каментараў з нагоды візіту міністра замежных спраў Балгарыі Мікалая Младэнава ў Беларусь напрыканцы жніўня для сустрэчы з Лукашэнкам, дадаўшы, што гэта «яго асабістая ініцыятыва, пра прычыны якой лепш спытаць у яго самога». Памяноўскі звярнуў увагу на той факт, што ў ходзе сустрэчы Младэнава з Лукашэнкам была дасягнутая