- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Афіцыйны Мінск і Брусэль адмаўляюцца публічна прызнаваць, што пачаўся новы этап гандлю — фінансавая падтрымка ў абмен на свабоду палітвязняў. А само слова «гандаль» не-не, ды і праслізгвае ў мове высокіх чыноў. У Беларусі распачала сваю місію пасол, кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Майра Мора. Ужо першая сустрэча дыпламата з Аляксандрам Лукашэнкам паказала, у якім рэчышчы ёй давядзецца працаваць бліжэйшым часам. Прымаючы даверчыя граматы пасла, Лукашэнка выказаў надзею, што «яе багаты досвед работы на дыпламатычнай службе ў суседняй, не чужой для нас Латвіі дазволіць заняць актыўную пазіцыю ў справе развіцця беларуска-еўрапейскіх адносін, забяспечыць іх перазагрузку на прынцыпах раўнапраўя і ўзаемапавагі». Пасля цырымоніі ўручэння даверчых грамат, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Спадзяюся, вы разумееце нас, і гэта вельмі добра. Вы не верце таму, што кажуць і пішуць, што мы з кімсьці будзем гандлявацца так званымі палітвязнямі.