- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Мінск–Вільнюс і назад. 15–16 верасня А. Г. Лукашэнка, ці не ўпершыню за часы свайго знаходжання на чале беларускай дзяржавы, наведаў з афіцыйным візітам Вільнюс. Меў сустрэчу з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ, выступіў на эканамічным форуме, даў шэраг інтэрв’ю журналістам. Адны аглядальнікі і аналітыкі ў сваіх каментарах назвалі гэты візіт яго прарывам у Еўропу, другія — вымушаным крокам пад ціскам цяжкай эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, трэція — праверкай з боку ЕС А. Лукашэнкі на гатоўнасць ісці па шляху лібералізацыі і развіцця адносін з Захадам, чацвёртыя — яшчэ адной прагматычнай саступкай з боку ЕС у адыход ад каштоўнасных прынцыпаў.