- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дваццаць гадоў таму, адразу пасля путчу, Барыс Ельцын паведаміў паслу ЗША, што ў самыя змрочныя часы перавароту ён падтрымліваў настрой слуханнем запісаў Элвіса Прэслі. Амерыканскі рок наўрад ці слухаюць сёння ў палацах вертыкалі Беларусі, а калі б слухалі, то, напэўна, там гучаў бы запіс гурта «Дорз» «Сябар, гэта канец». Праз два тыдні, 15 верасня, у Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца разгляд справы аб выбуху на станцыі мінскага метрапалітэна «Кастрычніцкая» ў красавіку гэтага года. Судовы працэс будзе адкрыты. Сітуацыя з лідарам зарэгістраванай у Чэхіі міжнароднай моладзевай арганізацыі «Малады фронт» Змітром Дашкевічам, які адбывае друхгадовае пакаранне ў Горацкай калоніі агульнага рэжыму, выклікае вялікую заклапочанасць у блізкіх і сяброў палітвязня, а таксама ў праваабаронцаў.