- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аптымізм на абрыве. У Міністэрстве эканомікі Беларусі лічаць, што станоўчыя змены будуць ужо восенню. Аднак афіцыйная інфармацыя Мінстату гаворыць, што паказчыкі развіцця па асобных пунктах скараціліся ў разы. Наўрад ці атрымаецца выправіць гэту сітуацыю цягам бліжэйшых месяцаў. «Многія краіны адзначаюць спыненне рэцэсіі, ажыўленне эканомік, таму думаю, увосень пачнуць адбывацца станоўчыя зрухі, мы чакаем паляпшэння становішча з адмоўным сальда знешняга гандлю», — адзначыла намеснік міністра эканомікі Таццяна Старчанка. Яна дадала, што ёсць добрыя перадумовы павялічэння аб’ёму экспарту. Паводле разлікаў Мінэканомікі, за студзень — ліпень гэтага года адмоўнае сальда гандлёвага балансу вырасла да 3,1 мільярда долараў. Гэта выклікана падзеннем як фізічных аб’ёмаў экспарту, так і цэн на тавары, што экспартуюцца.