- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ні для каго не сакрэт, што нашы ўлады збольшага займаюцца эканамічнымі заклікамі, а не самой эканомікай. Пра паспяховы «выхад з крызісу» кажа і ўрад, і кіраўнік краіны, і праўладныя эканамісты. Але рэальнасць расстаўляе ўсё на свае месцы. Напрыклад, згодна з зацверджаным Прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2012 год, рост ВУП павінен скласці 5–5,5%. Гэта ў тыя часы, калі свет чакае другую хвалю эканамічнага крызісу. Але існуюць і іншыя прагнозы — ад незалежных эканамістаў. Сусветны банк (СБ) прагназуе ў 2012 годзе падзенне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 0,5%. Гэтая лічба ўтрымліваецца ў апублікаваным штогадовым дакладзе СБ «Глабальныя эканамічныя перспектывы на 2012 год».