be
pdf

Новы Час 29 (737) 2021

Чым бліжэй 9 жніўня, тым больш рэфлексій і аналітыкі пра тое, што здарылася год таму, што атрымалася, а што не, і што рабіць цяпер. Адказ на пытанне «што рабіць?» асабліва актуальны на фоне масавых рэпрэсій, выпальвання і выціскання ўсяго жывога і нацыянальнага з Беларусі. У наступных нумарах мы яшчэ вернемся да гэтай тэмы, а пакуль прапануем развагі Ганны Севярынец, якімі яна падзялілася на сваёй старонцы ў фэйсбуку: «Сказаць па праўдзе, яшчэ ўвосень я думала, што самым жорсткім, але і самым педагагічна правільным варыянтам развіцця падзей мусіць быць варыянт, калі грамадства акажацца адзін на адзін з уладай, без гэтай танюткай праслоечкі быццам бы нармальнага жыцця — незалежнай прэсы, грамадскіх арганізацый, крэатыўных прастораў — усяго таго, што стварала як бы міраж, Фата Маргану нармальнасці навокал. Цяпер большасць з нас не тэарэтычна, а на практыцы спасцігне тое, што раней ведала толькі меншасць: што і на працу возьмуць не кожнага і не паўсюд, і рот закрыюць, і па тэлефоне не ўсё скажаш, і добрага спецыяліста цяпер хіба ў зуме знойдзеш. І ў тэатр асабліва не сходзіш, і на канцэрт. Цяпер тое, што раней рабілі адзінкі — мянялі свядомасць грамадства — мусіць рабіць кожны. Ну, альбо не рабіць. І я хачу сказаць, што гэта — той самы адзіна правільны шлях, які толькі і ёсць у народа ў напрамку “людзьмі звацца”.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-07-30
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org