- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зачыстка грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ працягваецца. Да каго яшчэ прыйшлі на тыдні, каго адпусцілі і што адбываецца ў Беларусі, акрамя ператрусаў, — у нашым дайджэсце. Адток валюты з дэпазітаў у банках у чэрвені стаў найбуйнейшым за 9 месяцаў — з верасня 2020 года. Асноўны ўклад у гэтае зніжэнне ўнеслі фізічныя асобы: яны забралі з банкаў 271 мільён долараў ЗША. Значэнне сумы валюты на дэпазітных рахунках на 1 ліпеня 2021-га — гэта лакальны мінімум за 79 месяцаў. На гэту дату фізічныя і юрыдычныя асобы трымалі ў банках 10,4 мільярды долараў у эквіваленце. 14 ліпеня Святлана Алексіевіч збіралася ляцець з Берліна ва Уроцлаў на імпрэзу з удзелам іншай нобелеўскай лаўрэаткі, польскай пісьменніцы Вольгі Такарчук, але не здолела. У аэрапорце яе затрымалі з-за таго, што пры ёй, маўляў, была бомба. Пісьменніцу адпусцілі, калі самалёт ужо адляцеў. Бомбу не знайшлі. Арганізатары ўроцлаўскай імпрэзы «Пратэст Алексіевіч і Такарчук» паслалі ноччу ў Берлін аўтамабіль, якім беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі даехала да Уроцлава. На свабоду выйшаў палітвязень, які на фасадзе дома напісаў: «Но избавь нас от лукавого». 14 чэрвеня Андрэй Леванюк пачаў адбываць пакаранне ў брэсцкім СІЗА-7, а 14 ліпеня выйшаў на волю.