be
pdf

Новы Час 27 (735) 2021

Калі вонкавы пратэст сціх, а рэпрэсіі не спыніліся, стала зразумела, што рана ці позна прыйдуць да кожнага, хто думае іначай, — гэта толькі пытанне часу. Гэтае разуменне навучыла нас адной важнай рэчы: напоўніцу цаніць тое, што мы маем тут і цяпер. Як гэта ні парадаксальна, жыць, а не выжываць. Адчуваць, а не трываць. Спачатку гэта было неяк няёмка: людзі пакутуюць у турмах, а ты ідзеш на канцэрт ці бавіш час у прыемным месцы. Выкласці ў сацсетках фота з усмешкай — сорамна, бо ім там — не да ўсмешак. І вось ужо адчуваеш згрызоты сумлення за тое, што кожная хвіліна твайго расслабленага жыцця — чарговая хвіліна іх пакутаў. Але насамрэч умець знаходзіць радасць сярод таго жаху, які штодня адбываецца навокал, калі ад ліпучага страху няма моцы нават проста прачнуцца, устаць, пайсці на працу, — гэта вялікае мастацтва і цяжкая праца. А ўмець быць шчаслівым у такіх варунках — найвышэйшы пілатаж. Больш за тое, гэта адказная місія — ззяць і быць светачам для іншых у час, калі святло згасла. І гэта могуць дазволіць сабе па-сапраўднаму моцныя людзі. Аказалася, што Беларусь поўніцца светачамі. Як бы ні імкнуліся іх згасіць у турэмных засценках, іх святло «нахабна і мэтанакіравана» прабіваецца і асвятляе не толькі змрок іх камер, але і нашага жыцця на волі. Хочаце прыкладаў — пачытайце гісторыі нашых палітвязняў, а лепш — напішыце ім лісты, і ў адказ вы атрымаеце такую хвалю падтрымкі, якой, упэўненая, не адчувалі даўно.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-07-16
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org