- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Без перабольшвання, народным святам у Беларусі ёсць Новы год: тазік аліўе, шампанскае, загадванне жаданняў — традыцыйныя атрыбуты мілага дзейства, да якога загадаў ніхто не аддае. А ёсць яшчэ Дзень перамогі 9 мая і Дзень незалежнасці 3 ліпеня. Але з гэтымі датамі не так роўненька. У мірнай Беларусі яны адзначаюцца як мілітарызаваныя святы — парад вайскоўцаў і тэхнікі, ляскатанне зброі і роў самалётаў, апеляцыя да Вялікай Айчыннай вайны, ваеннай моцы ўжо неіснуючай імперыі.