- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аляксандр Лукашэнка на гэтым тыдні наведваў сваіх калег і сяброў у Лацінскай Амерыцы. Бадай што самай гучнай і скандальнай у часе візіту стала заява беларускага лідара аб тым, што яго малодшы сын Мікалай будзе пераемнікам. Спачатку беларускі лідар скіраваўся з афіцыйным візітам на Кубу. У Гаване ён сустрэўся са старшынёй Дзяржаўнага савета і Савета міністраў Кубы Раулем Кастра Русам. Пасля аканчэння гутаркі Рауль Кастра выказаў жаданне асабіста правесці кіраўніка Беларусі ў аэрапорт. Гэтае рашэнне кіраўніка Кубы для дыпламатычнай практыкі ёсць вялікай рэдкасцю. Хаця цалкам вытлумачальнае — у кубінскага рэжыму, як і ў беларускага, не так многа сяброў.