be
pdf

Новы Час 25 (733) 2021

Ці хацелі б вы ведаць, што будзе заўтра? А ці змянілі б вы штосьці ў сваім жыцці, каб была такая магчымасць? Год таму ў гэтыя дні былі прад’яўлены абвінавачанні Віктару і Эдуарду Бабарыкам. Але не думаю, што хтосьці з іх захацеў бы змяніць свой шлях, каб ведаў, дзе правядзе гэты год. Ужо былі закратаваныя Павел Севярынец і Мікалай Статкевіч, але, упэўненая, яны ніколі б не адмовіліся ад той барацьбы, якую вялі ўсе гады. Тысячы чалавек пачалі верыць у тое, што краіна можа быць іншай. Спадзяюся, ніхто з іх не пашкадаваў пра гэта. Год таму, калі за кратамі былі ўжо дзясяткі актывістаў, а ў краіне пачалася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты, неяк непрыкметна мы зноў сталі думаць пра лепшае заўтра. Тое заўтра, якое хацелася сустрэць у жніўні 2020-га. Пра якое марылі ў навагоднюю ноч, якое чакалі пасля 25 сакавіка… Хтосьці перастаў чакаць і з’ехаў за лепшай доляй, хтосьці больш не мог чакаць і вымушаны быў з’ехаць, каб не трапіць за краты. Хтосьці проста стаміўся чакаць і сышоў ва ўнутраную эміграцыю. Але большасць з нас чакае — і крок за крокам робіць яго бліжэй. Тое заўтра, для якога назапасілі шампанскага. Заўтра, у якім з кветкамі сустрэнем тых, хто выйдзе на волю. Заўтра, з якім не сорамна будзе пайсці разам з цывілізаваным светам.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-07-02
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org