be
pdf

Новы Час 24 (732) 2021

Паўсядзённы трэш часам заганяе ў ступар, і розум адмаўляецца верыць таму, што адбываецца ў краіне. Ну не могуць жа людзі, як кажуць, у цвярозым розуме і цвёрдай памяці, рабіць такое! Як можна патрабаваць прызнаць галоўны партал краіны, які штодня чыталі тры мільёны чалавек, экстрэмісцкім? Хаця, сёння куды не кінь вокам, паўсюль «экстрэмізм», бо гэтым тэрмінам цяпер узнагароджваюць усіх нязгодных і здольных думаць. А як можна патрабаваць 15 гадоў зняволення чалавеку, які вінаваты толькі ў тым, што хацеў нешта змяніць у краіне? І што ж для гэтага прыдумаў — збіраўся паўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта! Так і хочацца спытаць: а чаму не 25 без права перапіскі? Адкуль такі аптымізм? Ну а з забаронай нацыянальнага сцяга і лозунга «Жыве Беларусь!» дык наогул бяда. Так і хочацца сказаць тым, хто гэта прыдумаў: вучыце мову. «Жыве Беларусь!» па-руску гучыць як «Да здравствует Беларусь!» Ці вам гэта карціць? Вам не гэта трэба? То тады, хто экстрэміст і хто пагражае нацыянальным інтарэсам? А галоўнае, вы і праўда думаеце, што ўсім гэтым зможаце спыніць хаду гісторыі? І зноў — адкуль такі аптымізм? Звальненні, забароны, затрыманні, вобшукі, прысуды… Кожны дзень без перапынку. Такія навіны, сапраўды, часам заганяюць у ступар.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-06-25
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org