- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Новы год кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка пачаў са спадзяванняў «на актыўнае шматпланавае супрацоўніцтва з партнёрамі па Адзінай эканамічнай прасторы — Расіяй і Казахстанам». Разам з тым некаторыя ключавыя пытанні, у прыватнасці транзіту нафты праз Беларусь, застаюцца нявырашанымі. У сваім віншавальным пасланні прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Дзмітрыю Мядзведзеву кіраўнік Беларусі напісаў: «Перакананы, што наша канструктыўнае шматпланавае партнёрства будзе і ў далейшым садзейнічаць рэалізацыі патэнцыялу стратэгічнага ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Расіяй, служыць дадатковым імпульсам да інтэграцыі дзвюх дзяржаў».