- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тэрмін прыдатнасці. Кожную вясну ўлады Беларусі гучна прамаўляюць пра ваенныя поспехі краіны часоў Другой сусветнай вайны. Традыцыйна ладзяцца парады і шэсці з удзелам ветэранаў, моладзь запэўніваюць, што перамога СССР у 1945-м ёсць безапеляцыйным подзвігам. Згадваюцца васьмізначныя лічбы ахвяраў, мужнасць народа, зверствы фашызму. І гэты завучаны, гадамі тыражуемы сцэнар часам выглядае не зусім зразумелым на тле сучаснасці: быццам дэкарацыі ў тэатры змяніліся, а акторы са сцэны так і не сышлі. Не будзем аспрэчваць вартасць той перамогі, ставіць пад сумнеў мужнасць людзей, якія ваявалі ці з усіх сілаў імкнуліся выратаваць сваіх родных. Зразумела, усе факты расстрэлу партызанамі мірных жыхароў, загараджальныя атрады, здрады ды іншыя негераічныя плямы той вайны нельга нават спрабаваць паставіць побач з досведам дзяўчынкі, якую ў адзінаццаць гадоў вывезлі ў Нямеччыну, каб забраць яе кроў параненым.