- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На гэтым тыдні Беларусь адзначала свята працы — Першамай. Афіцыйны прафсаюз святкаваў у цэнтрах гарадоў з шашлыкамі, танным алкаголем і мітынгамі, незалежным прафсаюзам у маёўках адмовілі. Можна сказаць, што саму наяўнасць незалежных прафсаюзаў у краіне ўлады ўспрымаюць негатыўна. Бо апошнія часта становяцца рупарам незадаволеных грамадзян. Што абмяркоўвалі сябры афіцыйнага прафсаюзу на дазволеным мітынгу ў Дзень працы? Еўрапейскія цэны і беларускія заробкі ў краіне, рост траўматызму на вытворчасці, ахову працы? Не, у Мінску старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) Леанід Козік асудзіў тых людзей, што заклікаюць Еўропу да санкцый супраць беларускага рэжыму, гаварыў пра падтрымку курсу дзяржавы.