- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Георгіеўская стужка» з’явілася з Імператарскім Ваенным ордэнам Святога Пакутніка і Пабеданосца Георгія — вышэйшай ваеннай узнагародай Расійскай імперыі. Ордэн быў заснаваны імператрыцай Кацярынай II у 1769 годзе для ўзнагароды афіцэраў за заслугі выключна на полі бою. Адзін раз «георгіеўская стужка» была і самастойнай узнагародай. Гэта адбылося ў 1914 годзе, калі за заслугі ў правядзенні мабілізацыі генерал-лейтэнанту А. Лукомскаму была падаравана «георгіеўская стужка» да ўжо наяўнага ў яго ордэна Святога Уладзіміра 4-й ступені. І толькі таму, што сам «Георгій» па статуце немагчыма было даць за мабілізацыю. Такім чынам Лукомскі стаў уладальнікам унікальнай узнагароды — ордэна Св. Уладзіміра на «георгіеўскай стужцы». Узнагароду жартоўна называлі «Уладзімір Георгіевіч».