- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Падчас суботніка пашкодзілі гістарычны будынак, сцвярджае старшыня Магілёўскага абласнога Таварыства аховы помнікаў Уладзімір Краўчанка. З гэтай нагоды ён рыхтуе скаргі ў Магілёўскую гарадскую пракуратуру і Міністэрства культуры. «Уся тэрыторыя ўздоўж высокага берага Дняпра ад ракі Дзебра (па левым берагу) да Дубравенкі з’яўляецца гістарычным помнікам. Гэта месца старога горада. Гэтая тэрыторыя ахоўваецца законам», — кажа Уладзімір Краўчанка. Па яго словах, падчас суботніка грамадзяне, якія прыбіралі тэрыторыю былога Школішча, пашкодзілі падмурак будынка 18 стагоддзя.