- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У барацьбу з карупцыяй Лукашэнка гуляе даўно. 20 год кіравання краінай у гэтым сэнсе прайшлі беспаспяхова — «гідра карупцыі» апынулася жывучай. Пасля каманды, толькі за пачатак сакавіка, было распачата больш за дзесяць «карупцыйных» крымінальных справаў. І гэтая хваля працягваецца. Апошнімі днямі затрыманні сярод чыноўніцтва ідуць, падаецца, без перапынку. Пасля наведвання Лукашэнкам Слуцкага мясакамбіната затрыманыя гендырэктар прадпрыемства і ягоны намеснік. Ім інкрымінуюць злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, нядбайнасць і перавышэнне паўнамоцтваў. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі былога дырэктара баскетбольнага клуба «Цмокі-Мінск» Канстанціна Шарэверу па фармулёўцы «крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі». Прычым 14 красавіка Шарэвера сышоў з пасады, а 15-га апынуўся ў камеры.