- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У сакавіку Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (Вільнюс) правёў апытанне грамадскай думкі (метадам face-to-face interview апытана 1509 рэспандэнтаў ва ўзросце 18 гадоў і старэй). Аналітыкі НІСЭПД канстатуюць: «эканамічнае самаадчуванне беларусаў працягвае стабілізавацца. Хоць колькасць тых, чыё матэрыяльнае становішча за апошнія тры месяцы палепшылася, усё яшчэ нашмат менш колькасці тых, чыё становішча пагоршылася, суадносіны гэтых паказчыкаў (15,3% супраць 40,4%). Паменшылася і колькасць тых, хто лічыць, што беларуская эканоміка знаходзіцца ў крызісе, з 87,6% у верасні да 77,2% у сакавіку.