- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Знайшлі стрэлачнікаў. Улады актыўна пераводзяць стрэлкі адказнасці за знешнепалітычныя праблемы і наступствы магчымых эканамічных санкцый з боку ЕС на прадстаўнікоў апазіцыі і незалежных СМІ. Напрыканцы сакавіка ў Брусэлі на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў краін ЕС былі пашыраныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі. У прыватнасці, візавыя і фінансавыя санкцыі ўведзены ў дачыненні яшчэ да 12 грамадзян Беларусі, «адказных за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі», і 29 беларускіх прадпрыемстваў, якія «атрымліваюць выгаду ад рэжыму ці падтрымліваюць яго». Цяпер санкцыі ЕС дзейнічаюць ужо ў дачыненні да 243 прыватных асобаў і 32 прадпрыемстваў Беларусі. Еўрасаюз па-ранейшаму патрабуе вызваліць усіх палітвязняў у краіне, у адваротным выпадку Беларусь чакае далейшае пашырэнне абмежавальных мер.