- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Канец шматвектарнасці. Пасля вяртання Аляксандра Лукашэнкі з пасяджэння Міждзяржаўнага савета Еўразійскай эканамічнай супольнасці стала зразумела — цяпер кіраўнік Беларусі асабліва трымаецца Расіі, якая засталася ці не адзіным уплывовым партнёрам у «шматвектарнай» знешняй палітыцы Беларусі. Цяпер, прынамсі вербальна, кіраўнік Беларусі гатовы адправіцца ў абдымкі Расіі. Хаця не так даўно былі інфармацыйныя войны, дэманстратыўнае ігнараванне падпісання дамовы па КСАР АДКБ ды іншыя «цёркі» паміж дзвюма «брацкімі дзяржавамі». Лукашэнка выступіў першым інтэгратарам: у Маскве абмяркоўвалася пераўтварэнне ЕўрАзЭС у Еўразійскі эканамічны саюз, што азначае больш цесную інтэграцыю. «Мы сапраўды не прынялі гэты праект дагавора, не падпісалі. Чаму? Таму што Казахстан выступіў катэгарычна супраць эканамічнага саюза. Казахстан запярэчыў на нашы прапановы — расіян і беларусаў, а мы былі адзіныя ў падпісанні дагавора.