Новая кніга ад Kamunikat.org. Перавыданне аповесцей Васіля Быкава
2024-06-19 16:25
У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзьве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесьці - “Бліндаж” і “Афганец”. Гэтым выданьнем Фонд Kamunikat.org далучаецца да сьвяткаваньня 100-годдзя Васіля Быкава.
Творы Быкава, які быў кандыдатам на Нобелеўскую прэмію, перакладзеныя больш чым на 50 моваў свету і неаднаразова выходзілі па-польску. Апошняя з іх – «Доўгая дарога дадому» ў перакладзе Ёанны Бэрнатовіч пабачыла свет у 2023 г.
Прэзентацыя новага выдання пройдзе ў дзень народзінаў пісьменніка 19 чэрвеня 2024 г. Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Kamunikat.org запрашаюць на святкаванне 100-годдзя Васіля Быкава, беларускага празаіка, драматурга, публіцыста.
Калі: 19.06.2024 / 19:00
Дзе: кавярня ФАМА, Легіёнова 5, Беласток, уваход вольны.
У сустрэчы прымуць удзел:
Уладзімір Арлоў – пісьменьнік, падзеліцца асабістымі ўспамінамі пра знаёмства з Быкавым
Яўген Барышнікаў – музыка, які зайграе на дудзе – інструменце, блізкім да ўражлівасці пісьменніка
Ёанна Бернатовіч – перакладчыца аўтабіяграфічнай кнігі «Доўгая дарога дадому» (Kolegium Europy Wschodniej, 2023)
Васіль Калач – акцёр, прачытае фрагменты аўтабіяграфіі Быкава
Яраслаў Іванюк - Фонд Kamunikat.org з прэмерай новай кнігі з апавяданнямі Быкава «Бліндаж» і «Афганец»
Патрнёр падзеі - Фонд Kamunikat.org!
«Дажыць да вяртання. 100-годдзе Васіля Быкава з Уладзімірам Арловым» - творчая сустрэча з пісьменнікам, паэтам і гісторыкам Уладзімірам Арловым адбудзецца ў Гданьску. Спадар Уладзімір распавядзе пра свае асабістыя стасункі з выбітным беларускім пісьменнікам Васілём Быкавым, раскажа новыя факты і ракурсы жыцця і творчасці народнага пісьменніка Беларусі.
Месца: Filia Gdańska (Mariacka 42).
Дата: 21.06, 18:30.
У Варшаве мы хацелі б запрасіць вас адзначыць юбілей класіка ў таварыстве вядомага беларускага літаратара
Уладзіміра Арлова. Спадар Уладзімір, які добра ведаў Быкава асабіста, правядзе для вас захапляльную экскурсію па творчым свеце беларускага класіка.
У імпрэзе возьме ўдзел старшыня беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай і прачытае фрагменты ўспамінаў Карласа Шэрмана пра Васіля Быкава.
Сачыце за нашымі сацсеткамі!
InstagramБібліятэка Kamunikat