Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію ў Горках
2023-05-02 15:27
Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага этапавалі ў калонію. Свой 10-гадовы тэрмін ён будзе адбываць у папраўчай калоніі №9 у Горках, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".Таксама этапавалі і іншых "вясноўцаў":
Валянціна Стэфановіча, асуджанага на 9 гадоў, — у ПК №15 у Магілёве, а
Уладзіміра Лабковіча, якому прызначылі 7 гадоў, накіравалі ў ПК №17 у Шклове.
Прысуды праваабаронцам былі абвешчаныя 3 сакавіка. Іх прызналі вінаватымі ў "кантрабандзе арганізаванай групай" і "фінансаванні групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".
Самі праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ім інкрымінаваўся.