be

Ніякоўская Алена

Ніякоўская Алена

Алена Ніякоўская нарадзілася ў 1936 годзе ў Мінску. Скончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдат філасофскіх навук, выкладала ў Полацкім дзяржаўным універсітэце.

Друкавалася ў часопісах «Калосьсе», «Arche», газетах «Культура», «Новы час», у бюлетэні «Кантакты і дыялогі». У выданні «Скарыназнаўства, кнігазнаўства, літаратуразнаўства: Матэрыялы ІІІ Міжнароднага кангрэса беларусістаў «Беларуская культура ў дыялогу цывілізацый» надрукаваны даклад Алены Ніякоўскай «Да сістэмаўтваральнага вобраза ў архетыпным ладзе паэм «Новая зямля» Я. Коласа і «Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча». У выданні «Albaruthenica» ( № 4, Мінск 1995) змешчаны яе артыкул «„Расійска-крыўскі слоўнік” Вацлава Ластоўскага і беларуская нацыянальная ідэя».

Перакладала з польскай мовы.

У 90-х гадах брала актыўны ўдзел у дзейнасці Таварыства Вольных Літаратараў. Удзельніца тэвээлаўскага «круглага стала», прысвечанага пострамантызму (1995 г.), матэрыялы якога друкаваліся ў літаратурна-філасофскім сшытку "ЗНО" (дадатак да газеты «Культура»).

У другой палове 1960-х актыўна ліставалася з Уладзімірам Караткевічам.

Памерла ў Полацку 17 жніўня 2020 году.

Ніякоўская Алена. Выданьні

Дзеяслоў 66
pdf

Дзеяслоў 66

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня.... Болей »

Літаратурная Беларусь 8 (46)
pdf

Літаратурная Беларусь 8 (46)

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Агул. Вялікае, кажуць мудрыя, бачыцца на адлегласці. Часцей за ўсё — на адлегласці часу. А калі больш дакладна — дык «па часе», запознена. Ці не тое ж адбылося з нацыянальным адраджэнскім рухам у ХХ стагоддзі? Няўжо сусветныя войны, сатанінскія сацыяльныя эксперыменты, фабрыкі смерці, тэрарызм, глабальнае... Болей »

ARCHE 03(32)2004
pdf

ARCHE 03(32)2004

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку... Болей »

Крыніца 2 (8) 1994
djvu pdf

Крыніца 2 (8) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org