- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пяцьсот пяцьдзесят выканаўцаў, якія прадставілі дзевяноста песень, выступіла ў гэтым годзе ў час надзвычай эфектыўна арганізаваных цэнтральных элімінацый XXI Агульнапольскага фестывалю «Беларуская песня» (як конкурс гэта 45 выданне). У зале Падляшскай оперы і філармоніі ацэньвала ўдзельнікаў журы з пяці чалавек пад старшынствам фалькларыста і культуразнаўцы, былога намесніка міністра культуры Беларусі Тадэвуша Стружэцкага. Артысты змагаліся ў трох катэгорыях: аўтэнтычная народная песня, апрацаваная народная песня і сучасная песня. На сцэне паявілася таксама некалькі каманд, якія ўпершыню ўдзельнічалі ў фестывалі. З боку сцэны выступаючых суправаджаў банер з лагатыпам Беларускай перадачы Радыё Беласток з віднай у цэнтры Пагоняй.