be
pdf

Ніва 9 (2598) 2006

тыднёвік беларусаў у Польшчы

17 лютага адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь. На гэты раз абышлося без сенсацый. Усе чацвёра прэтэндэнтаў на вышэйшую дзяржаўную пасаду — Аляксандр Лукашэнка, Аляксандр Мілінкевіч, Аляксандр Казулін і Сяргей Гайдукевіч — былі зарэгістраваны Цэнтральным выбарчым камітэтам. У дзень рэгістрацыі ўсе кандыдаты першы і апошні раз сустрэліся разам. Кожны атрымаў колькі хвілінаў на прамову. Тэлебачанне самае цікавае, канечне, не паказала. На публічныя тэлебаты і спадзявацца марна. Апошні раз такія дыскусіі па важнейшых пытаннях развіцця краіны Беларусь бачыла ў 1994 годзе. Пасля гэтага толькі маналогі, тэатр аднаго актора на фоне статыстаў-лакеяў. Месяц будзе доўжыцца агітацыя. На тэлебачанні кожнаму кандыдату далі толькі два выступы па паўгадзіны. І тыя не ў простым эфіры, а ў запісе. Між тым, агітацыя за пажыццёвага першага прэзідэнта доўжыцца ўжо дванаццаты год. БТ даўно можа падаваць заяўку ў кнігу рэкордаў Гінэса адразу ў дзвюх намінацыях — па колькасці разоў і агульнай працягласці з’яўлення адной асобы на тэлеканале. Зараз на экраны выдаецца рэклама пад лозунгам „За Бацьку!”. (В. Сазонаў, Хто за Бацьку, хто за Бацькаўшчыну, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2006-02-26
  • Рэдактар: Вапа Яўген
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org